Цеплазабеспячэнне ў Маскоўскім раёне Мінска адноўлена, паведамляе Telegram-канал «Белэнерга».
«Па стане на 16.15 уключаныя ў працу цепламагістралі № 59 і № 52, адноўлена цеплазабеспячэнне ўсіх спажыўцоў», — адзначаецца ў паведамленні.
Аварыя на цепласетках адбылася ў Маскоўскім раёне Мінска 21 студзеня. Аказалася, што пашкоджаны сільфонны кампенсатар, які згладжвае моцныя перапады тэмпературы ў трубаправодзе. Прычына пашкоджання высвятляецца. Быў арганізаваны аварыйны рамонт. Праблемы з цеплазабеспячэннем закранулі 244 жылыя дамы, 28 дзіцячых садоў і 17 школ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/trubapravod-0
[2] https://zviazda.by/be/tags/maskouski-rayon