Чысцейшым і прыгажэйшым стане невялікі ўтульны раённы гарадок Клецк, што на Міншчыне. Мясцовыя камунальнікі набылі кантэйнеры для раздзельнага збору смецця і цвёрдых камунальных адходаў, ёмістасцю па 120 літраў. Першая партыя прызначана для раёнаў аднапавярховай забудовы, дзе ў асноўным жывуць маладыя сем’і. Кантэйнеры атрымаюць 790 домаўладальнікаў. Гэта амаль што палова ад агульнай колькасці тых, хто пражывае ў прыватным сектары.
З цягам часу такімі ёмістасцямі забяспечаць усе домаўладанні індывідуальнай забудовы. Кожны гаспадар атрымае па два кантэйнеры — для збору другасных матэрыяльных рэсурсаў, а таксама цвёрдых бытавых адходаў. Для гэтага неабходна заключыць дагавор з ЖКГ на іх уладкаванне.
Камунальнікі па графіку будуць аб’язджаць мікрараёны і выгружаць змесціва бакаў.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ
Прэв’ю: kleck.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kleck
[2] https://zviazda.by/be/tags/smecce