Як паведамляе Следчы камітэт [1], раніцай 23 студзеня паступіла паведамленне аб узгаранні дома ў Барысаве. У ходзе ліквідацыі пажару былі знойдзены целы чатырох чалавек, як мяркуецца, двух мужчын і дзвюх жанчын. Іх асобы высвятляюцца.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, каардынуе дзеянні начальнік УСК па Мінскай вобласці Андрэй Ліс.
- Праводзіцца агляд месца пажару з выкарыстаннем магчымасцяў перасоўнай крыміналістычнай лабараторыі. Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, вытворчасць якіх даручана экспертам ДКСЭ па Мінскай вобласці, – адзначылі ў СК.
Папярэдняя прычына пажару высвятляецца. Па факце гібелі людзей праводзіцца праверка.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/barysau
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne