У Бешанковічах з-за аварыі без цяпла і вады былі 25 шматкватэрных і 1540 прыватных дамоў, паведамляе МНС [1].
«22 студзеня ў 9.05 паступіла паведамленне пра прарыў трубаправода халоднага водазабеспячэння дыяметрам 219 мм па вуліцы Фрунзе, 27 у гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Без ацяплення і водазабеспячэння заставаліся 25 шматкватэрных і 1540 прыватных жылых дамоў, школа, сад і сацыяльна-педагагічны цэнтр», - распавялі ў прэс-службе.
У 11.25 падача цяпла і вады была адноўлена.
Прэв’ю: vesti.ru
Спасылкі
[1] http://mchs.gov.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/beshankovichy
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne