У Мінскай і Гомельскай абласцях без халоднай вады былі больш за 400 прыватных дамоў, паведамляе МНС [1].
22 студзеня ў 12.20 у МНС паступіла інфармацыя аб парушэнні водазабеспячэння ў аграгарадках Даматканавічы і Янавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці. Без вады заставаліся 370 прыватных жылых дамоў.
У 13.30 водазабеспячэнне спажыўцоў было адноўлена.
У той жа дзень у 18.17 паступіла паведамленне пра прарыў трубаправода халоднага водазабеспячэння дыяметрам 100 мм па вул. Чырвонаармейскай, 54а ў горадзе Рэчыца Гомельскай вобласці. Без вады заставаліся 55 прыватных жылых дамоў.
У 22.20 водазабеспячэнне было адноўлена.
Прэв'ю: astrakhan.su
Спасылкі
[1] http://www.mchs.gov.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne