Каля 100 чалавек затрыманыя сёння падчас несанкцыянаваных мерапрыемстваў у Мінску. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале ГУУС Мінгарвыканкама [1].
Мінская міліцыя інфармуе, што сёння ў горадзе праходзяць кароткачасовыя несанкцыянаваныя акцыі, удзел у якіх бярэ невялікая колькасць людзей. Уздоўж дарог выстройваюцца ланцужкі гараджан (да 30 чалавек), якія праз некалькі хвілін разыходзяцца. Дадзеныя акцыі праводзяцца з мэтай фатаграфавання і размяшчэння здымкаў у розных інтэрнэт-крыніцах, каб стварыць бачнасць маштабнасці таго, што адбываецца.
Удзельнікі несанкцыянаваных мерапрыемстваў неаднаразова папярэджваліся аб недапушчальнасці супрацьпраўных дзеянняў. Найбольш актыўныя асобы затрыманы (каля 100 грамадзян, у дачыненні да якіх праводзіцца праверка ў рамках дзеючага заканадаўства). Сталічная міліцыя яшчэ раз заклікае грамадзян не паддавацца на правакацыі і не ўдзельнічаць у несанкцыянаваных мерапрыемствах.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://t.me/police_minsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/mus
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk