Наступствы пандэміі каранавіруса для сусветнай эканомікі апынуліся ў два з паловай разы горш, чым ад крызісу 2009 года. Пра гэта гаворыцца ў прадстаўленым у штаб-кватэры ААН дакладзе «Сусветнае эканамічнае становішча і перспектывы», піша [1] ТАСС.
«У 2020 годзе сусветная эканоміка скарацілася на 4,3%, што болей за два з паловай разы больш, чым падчас сусветнага фінансавага крызісу 2009 года, — адзначаецца ў дакуменце. — Чаканае ў 2021 годзе сціплае аднаўленне на 4,7% наўрад ці кампенсуе страты 2020 года».
«Глыбіня і цяжар цяперашняга беспрэцэдэнтнага крызісу прадказваюць павольнае і хваравітае аднаўленне», — сказаў на прэс-канферэнцыі галоўны эканаміст ААН, памочнік генеральнага сакратара па пытаннях эканамічнага развіцця Эліат Харыс.
Ён выказаў меркаванне, што па меры ўступлення ў доўгатэрміновую фазу аднаўлення краінам неабходна «пачаць нарошчваць доўгатэрміновыя інвестыцыі, якія пракладуць шлях да больш ўстойліваму да ўзрушэнняў аднаўленню».
Спасылкі
[1] https://tass.ru/ekonomika/10542613
[2] https://zviazda.by/be/tags/aan
[3] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryzis
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus