З 1 студзеня 2021 года новы памер сямейнага капіталу складае Br23 737,5, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
З 1 студзеня 2021 года памер сямейнага капіталу падлягае штогадовай індэксацыі нарастаючым падрахункам на велічыню індэкса спажывецкіх цэн за папярэдні год, што разлічваецца Нацыянальным статыстычным камітэтам.
Індэкс спажывецкіх цэн за 2020 год у параўнанні з 2019 годам склаў 105,5 працэнта. Адпаведна памер сямейнага капіталу павялічваецца да Br23 737,5.
У такім памеры сямейны капітал назначаецца сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2021 года.
Сямейны капітал прадастаўляецца ў памеры, што дзейнічае на дату нараджэння, у выпадку ўсынаўлення (удачарэння) — на дату ўсынаўлення (удачарэння) трэцяга або наступных дзяцей. Пры з’яўленні ў сям’і трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2020 года сямейны капітал назначаўся ў памеры Br22,5 тыс.
Прэв'ю: belarus24.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syameyny-kapital