Энергетыкі аднаўляюць электразабеспячэнне спажыўцоў у 284 населеных пунктах Беларусі, паведамляе Telegram-канал ДВА «Белэнерга» [1].
«Сёння праз тэрыторыю Беларусі перасоўваецца цыклон «Ларс», які стварае складаныя ўмовы надвор’я: моцны мокры снег, мяцеліцу, дождж. У асобных рэгіёнах істотна павялічылася снегавое покрыва. Фіксуюцца тэхналагічныя парушэнні ў электрасеткавым комплексе, у большай ступені па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. Асноўныя прычыны адключэнняў электраэнергіі — падзенне галінак і дрэў на лініі электраперадачы, наліпанне мокрага снегу і ўтварэнні лёду на галінках дрэў і дратах ЛЭП, моцны вецер», - праінфармавалі ў аб’яднанні.
Па стане на 16.00 у цэлым па Беларусі да аднаўлення электразабеспячэння прыцягнуты больш за 280 брыгад (парадку 460 чалавек) і 160 адзінак тэхнікі. Аднаўляюць электразабеспячэнне ў 284 населеных пунктах, з іх 190 — у Брэсцкай вобласці.
Спасылкі
[1] https://t.me/belenergo
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/energetyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/nepagadz