У Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы стала традыцыяй праводзіць урачыстыя пасвячэнні ў прафесію.
Падчас іх маладых спецыялістаў, якія нядаўна прыступілі да работы і паспелі сябе паказаць, вітаюць прадстаўнікі адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта, уручаюць падарункі і кветкі. Тады ж адбываецца паказ тэатральнай пастаноўкі. Сёлета, напрыклад, самадзейныя артысты з ліку супрацоўнікаў бальніцы паказалі спектакль «Карнавальная ноч», у якім бліскуча дэбютавала моладзь.
Не так даўно шэрагі работнікаў установы папоўнілі чацвёра ўрачоў і 17 медыцынскіх сясцёр. Усе яны сышліся на думцы, што ім падабаецца і работа, і калектыў. Іх тут сапраўды душэўна сустрэлі, а старэйшыя і больш вопытныя калегі заўжды гатовыя падтрымаць, і калі спатрэбіцца, дапамагчы.
Таццяна МАЛІНІНА
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/taccyana-malinina
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/shto-lyudzi-pishuc
[4] https://zviazda.by/be/tags/zvarotnaya-suvyaz