Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрый Сянько сустрэўся з дырэктарам Дэпартамента Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міністэрства замежных спраў КНР Сунь Ліньцзянам, паведамілі БЕЛТА [1] ў беларускай замежнай установе ў Пекіне.
«На перамовах былі абмеркаваны пытанні абмену кантактамі на вышэйшым і высокім узроўнях. Акрамя таго, размова ішла аб узаемадзеянні ў барацьбе з пандэміяй COVID-19, а таксама аб беларуска-кітайскім супрацоўніцтве ў галіне спорту», — адзначылі ў дыпламатычнай місіі.
Дырэктар дэпартамента Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міністэрства замежных спраў пацвердзіў прыхільнасць Кітайскай Народнай Рэспублікі прынцыпу неўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі, павагі суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/mid-kitaja-podtverdil-priverzhennost-printsipu-nevmeshatelstva-vo-vnutrennie-dela-belarusi-425796-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/kitay