Конкурс «Містар Магілёў-2021» пройдзе ў абласным цэнтры 19 лютага. Пра гэта паведамілі [1] ў гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу.
Творчае спаборніцтва будзе праходзіць у два этапы. Адборачны тур адбудзецца 5 лютага.
— У конкурсе могуць прыняць удзел актыўныя маладыя людзі, якія пражываюць на тэрыторыі Магілёва і вобласці, ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, рост — ад 170 да 185 см, — звярнулі ўвагу суразмоўцы. — Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі будуць з’яўляцца знешнія дадзеныя, артыстычнасць, творчыя здольнасці, уменне праявіць індывідуальнасць, харызму і прывабнасць.
Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна да 1 лютага 2021 года (уключна) падаць заяўку па адрасе: 212030, г. Магілёў, вул.Першамайская, 34 Беларусь. Або адправіць яе на е-mail: gckmog@mail.ru. Да заяўкі-анкеты варта прыкласці партфоліо (не менш за 4-5 фатаграфій). Прымаюцца толькі якасна надрукаваныя фатаграфіі 10×15 і ў электронным выглядзе.
Сярод удзельнікаў будуць адабраны 7 фіналістаў, якія 19 лютага на сцэне гарадскога Цэнтра культуры і вольнага часу будуць змагацца за тытул «Містар Магілёў-2021».
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: 42-93-38.
Спасылкі
[1] http://kultura.mogilev.by/2021/01/25/%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%83%D1%80%D1%81-%D0%BC%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B5%D1%80-%D0%BC%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D0%BB%D0%B5%D0%B2-2021-%D0%BF%D1%80%D0%BE%D0%B9%D0%B4%D0%B5%D1%82-%D0%B2-%D0%BE/
[2] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[3] https://zviazda.by/be/tags/konkurs