У 2020 г. у Мінску пабудавалі каля 20 аб'ектаў для захоўвання транспартных сродкаў — аўтастаянак, паркінгаў, гаражоў-стаянак, паведамілі [1] агенцтву «Мінск-Навіны» у ДА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі».
Усяго ў розных раёнах горада дзейнічаюць 107 ахоўных стаянак, якія належаць гэтаму аб'яднанню.
— Дзве з'явіліся ў Ленінскім і Маскоўскім раёнах — на Ігуменскім тракце каля дома № 14 (разлічана на 223 машына-месца) і на вул. Маршала Лосіка (250) адпаведна, — распавёў намеснік генеральнага дырэктара ДА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» Пётр Пруднікаў. — На першай заключана 32 дагавора захоўвання, на другі — 135. Таксама каля 4 тыс. парковачных месцаў абсталявана на вулічна-дарожнай сетцы, дваровых тэрыторыях і іншых месцах. На аўтастаянцы на Ігуменскім тракце добраўпарадкавана веласіпедная паркоўка, якая па выніках года прызнана лепшай у горадзе.
Прэв’ю: smartmania.cz
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-minske-v-2020-g-vvedeno-v-stroj-poryadka-20-obektov-dlya-hraneniya-transporta/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/parkouka
[4] https://zviazda.by/be/tags/stayanka
[5] https://zviazda.by/be/tags/dobrauparadkavanne