Дзесяць кантэйнераў з рэспіратарамі FFP2 былі скрадзеныя ў выніку ўзлому на складзе ва Усходняй Вестфаліі ў населеным пункце Херцеброк-Клархольц, паведамляе rg.ru [1] са спасылкай на тэлеканал t-online.de.
Невядомыя асобы адкрылі акно офіса і атрымалі доступ у будынак, дзе, апроч іншага, захоўваліся кантэйнеры з рэспіратарамі.
Затым яны адкрылі аўтаматычныя вароты і вывезлі крадзенае. Па дадзеных паліцыі, шкода склала 40 тысяч еўра. Праваахоўнікі спадзяюцца высачыць злачынцаў з дапамогай сведак.
Прэв’ю: Stern
Спасылкі
[1] https://rg.ru/2021/01/26/desiat-kontejnerov-s-respiratorami-na-40-tysiach-evro-ukrali-v-germanii.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[3] https://zviazda.by/be/tags/respiratary
[4] https://zviazda.by/be/tags/germaniya-0