Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Савецкага РУУС г. Мінска затрымалі двух мінчан, якія прадавалі раслінны спрэд пад выглядам сметанковага масла, паведамілі [1] ў тэлеграм-канале УУС Мінгарвыканкама.
У праваахоўнікаў меліся звесткі, што двое таварышаў, узростам 26-ці і 27-гадоў, на тэрыторыі сталіцы рэалізуюць спрэд расійскай вытворчасці з этыкеткамі сметанковага масла аднаго з малочных камбінатаў.
Так, у ходзе правядзення шэрагу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў сышчыкі затрымалі прыяцеляў з доказамі злачынства падчас продажу тавару на вуліцах.
Падчас агляду аўтамабіля аднаго з затрыманых, сышчыкі знайшлі і канфіскавалі каля васьмі скрынак са спрэдам расліннага паходжання. Таксама ў ходзе агляду склада, на якім ажыццяўлялася захоўванне прадукту, было выяўлена і канфіскавана 57 аналагічных скрынак. Агульная вага канфіскаванай прадукцыі склаў каля 332 кг, на агульную суму 2600 рублёў.
Са слоў аднаго з затрыманых, яны набывалі раслінны спрэд расійскай вытворчасці і прадавалі яго пад выглядам вядомага вытворцы сметанковага масла, а рэкламу свайго бізнесу яны ажыццяўлялі шляхам расклейвання аб'яваў на пад'ездах жылых дамоў.
Матэрыялы праверкі па факце распаўсюджвання ілжывай інфармацыі пра тавары і паслугі перададзены ў Савецкі (г. Мінска) РАСК Рэспублікі Беларусь, дзе дадзена прававая ацэнка дзеянням мужчын.
Прэв’ю: fitshop.hr
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@police_minsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/zlachynstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/spred
[4] https://zviazda.by/be/tags/masla
[5] https://zviazda.by/be/tags/prodazh