У Мінску аўтамабіль заехаў у асвятляльную мачту — кіроўца памерла на месцы ДТЗ. Пра гэта паведамляе [1] тэлеграм-канал Следчага камітэта.
«Папярэдне ўстаноўлена, што сёння каля 2:00 29-гадовая кіроўца аўтамабіля Hyundai, праязджаючы паблізу дома № 92 па праспекце Дзяржынскага, не справілася з кіраваннем, выехала за межы праезнай часткі і здзейсніла наезд на мачту асвятлення. У выніку ДТЗ дзяўчына атрымала цялесныя пашкоджанні, ад якіх памерла на месцы здарэння», — распавялі ў СК.
Па дадзеным факце УСК па горадзе Мінску праводзіцца праверка. Усе абставіны здарэння высвятляюцца. Грамадзян, якія валодаюць якімі-небудзь звесткамі пра вышэйзгаданае здарэнне, просяць звярнуцца ва УСК па г. Мінску па тэлефонах: (017) 389-55-55 і (033) 333-67-19.
Следчы камітэт звяртаецца да кіроўцаў з просьбай быць максімальна ўважлівымі і асцярожнымі падчас руху, асабліва ў цёмны час сутак. Улічвайце ўмовы надвор’я пры выбары хуткаснага рэжыму.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby/3847
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/smerc