Адбылася сустрэча міністра ўнутраных спраў генерал-лейтэнанта міліцыі Івана Кубракова з часовым павераным у справах Дзяржавы Катар у Рэспубліцы Беларусь Мешаалем аль-Атыя. Асноўнай тэмай размовы сталі актуальныя кірункі беларуска-катарскага супрацоўніцтва ў праваахоўнай сферы, паведамілі ў прэс-службе МУС.
— Адносіны паміж Беларуссю і Катарам характарызуюцца ўзаемнымі павагай і даверам. Існуе высокі ўзровень узаемаразумення, і няма ніякіх супярэчнасцяў, якія б абцяжарвалі развіццё нашых кантактаў, — падкрэсліў у прывітальным слове Іван Кубракоў. Ён пацвердзіў гатоўнасць ведамства да ўмацавання ўзаемадзеяння па розных кірунках.
У сваю чаргу, Мешааль аль-Атыя выказаў упэўненасць, што супрацоўніцтва паміж міністэрствамі ўнутраных спраў Дзяржавы Катар і Рэспублікі Беларусь будзе і ў далейшым мець дынамічны і плённы характар.
Прэв’ю: МУС
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kubrakou
[5] https://zviazda.by/be/tags/katar