Радасная вестка прыйшла ў панядзелак, 8 лютага. У пары лам Ласкі і Персіка нарадзіўся малы.
Як паведамілі ў заапарку, нованароджаны адчувае сябе цудоўна, нягледзячы на марознае надвор’е ён адразу стаў на ножкі і пачаў смактаць матчына малако.
Паводле слоў спецыялістаў, холад не пужае гэтых жывёл, бо нават самыя малыя маюць густую і вельмі цёплую шэрстку. Да таго ж бацькі заўсёды побач, аберагаюць і саграваюць свайго немаўлятку.
Праз суткі (як і патрабуецца рабіць у дачыненні да ўсіх капытных) малы атрымаў неабходную дозу ветэрынарных прэпаратаў, якія будуць аберагаць яго аб хваробаў і ўмацоўваць імунітэт. Да таго ж падчас агляду высветлілася, што новы насельнік заапарка — хлопчык. Дарэчы, гэта трэці хлопец запар у гэтай пары, якая давала прыплод ужо пяць разоў.
І яшчэ крыху цікавостак. Самка Ласка нарадзілася ў 2002 годзе ў Гродзенскім заапарку, яна страціла маці і была штучна выкармлена супрацоўнікамі. Была вельмі пяшчотнай з дзяцінства таму і атрымала такое гаваркое імя.
Самец Персік нарадзіўся ў 2013-м у Расіі і ў гэтым жа годзе стаў насельнікам Гродзенскага заапарка.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/zaapark
[3] https://zviazda.by/be/tags/grodna