Легендарны французскі электронны дуэт Daft Punk распаўся пасля 28 гадоў на cцене.
Пра гэта паведамляе Variety [1], спасылаючыся на прадстаўніка музыкаў. Аднак прычыны і падрабязнасці распаду невядомыя.
Тым часам, на Youtube-канале Daft Punk з’явіўся кліп пад назвай «Эпілог» — у ім тыя самыя «робаты-музыкі» ідуць праз пустыню, але адзін з іх адмаўляецца працягваць шлях і падрываецца.
Дуэт быў утвораны Томай Бангальтэрам і Гі-Мануэлем дэ Омем-Крыста ў 1993 годзе. За амаль 30 гадоў свайго існавання ён аказаў вялікі ўплыў на французскую і сусветную сцэну хаус-музыкі і стварыў шэраг хітоў.
Спасылкі
[1] https://variety.com/2021/music/news/daft-punk-have-split-up-publicist-confirms-1234912186/
[2] https://zviazda.by/be/tags/tvorchy-duet
[3] https://zviazda.by/be/tags/muzyka