Дапамога спатрэбілася пенсіянеру, які не паспеў самастойна пакінуць палаючы дом, бо страціў прытомнасць, паведаміла старшы інспектар Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга НЕХАРОШЫХ.
Дом у вёсцы Забалацце загарэўся каля дзесяці гадзін вечара, калі гаспадары ўжо спалі. Як потым высветлілася, іх разбудзіў трэск шыферу, які гарэў. Дом ужо быў цалкам напоўнены дымам. Мужчына разбіў вакно і дапамог жонцы выбрацца на вуліцу, а самому не хапіла на гэта сіл. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС яго вынеслі з палаючага дома супрацоўнікі ДАІ УУС Бабруйскага гарвыканкама маёр міліцыі Сяргей Кушнер і лейтэнант міліцыі Дзмітрый Пірожнік, якія выпадкова аказаліся ў гэтым месцы. Ім дапамагаў Дзмітрый Фамін, які праязджаў паблізу. 61-гадовы гаспадар дома ў цяжкім стане шпіталізаваны з тэрмічнымі апёкамі 1–4 ступені 15 % верхніх і ніжніх канечнасцяў і правага перадплечча, а таксама атручэннем прадуктамі гарэння.
Агнём знішчаны дах, перакрыцце і маёмасць у доме, пашкоджаны сцены. Прычына пажару ўстанаўліваецца.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота абласнога ўпраўлення МНС
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[2] https://zviazda.by/be/tags/babruyski-rayon