Такое меркаванне выказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь падчас сустрэчы з калектывам прадпрыемства.
Яна адбылася падчас працоўнай паездкі ў Магілёўскую вобласць, паведамляе сайт mogilevnews.by [1]. Гаворка ішла аб асноўных напрамках сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця краіны, выпрацаваных у ходзе VI Усебеларускага народнага сходу.
— Сустрэча паказала, што людзей хвалююць розныя пытанні — ад палітыкі да пандэміі і прышчэпак ад каранавіруса, — резюмаваў Ігар Сергеенка. — Безумоўна, кожнага цікавяць у першую чаргу пытанні, якія тычацца асабістага дабрабыту, але работнікі дадзенага прадпрыемства, як і многіх іншых у краіне, выразна разумеюць, што гэта магчыма толькі пры эфектыўным функцыянаванні сацыяльна-эканамічнай сферы ў маштабах дзяржавы. Магу смела сказаць, што калектыў «Магілёўліфтмаша» ўнікальны, таму што кожны, хто тут працуе, удзельнічае не толькі ў эканоміцы краіны, рэгіёна і абласнога цэнтра, але і ў стварэнні беларускага брэнда, дзякуючы якому Беларусь ведаюць далёка за яе межамі.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Спасылкі
[1] http://www.mogilewnews.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/ihar-sierhiejenka
[3] https://zviazda.by/be/tags/magilyou