Як распавялі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў, выпадкі незаконнага звальнення работнікаў адзначаюцца практычна ва ўсіх галінах.
— Адна з самых распаўсюджаных прычын у такіх сітуацыях гэта тое, што наймальнікам не ўлічваюцца гарантыі занятасці для асобных катэгорый работнікаў, прапісаных у працоўным заканадаўстве або калектыўным дагаворы арганізацыі, — адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення юрыдычнай працы і прававога забеспячэння ФПБ Марына Лазар. — Напрыклад, у Працоўным кодэксе прапісаны абавязак наймальніка працягваць кантракт з жанчынамі, якія выхоўваюць дзіця да пяці гадоў, або з работнікамі, якім да дасягнення пенсійнага ўзросту застаецца 2 гады і менш. Акрамя таго, у калектыўным дагаворы ці галіновым пагадненні можа быць прапісана норма аб абавязковым прадаўжэнні кантракта з добрасумленнымі работнікамі. Калі наймальнікам не выконваюцца гэтыя правілы і працаўнік звяртаецца да нас па дапамогу, прафсаюзныя юрысты збіраюць усю неабходную доказную базу і адстойваюць інтарэсы членаў прафсаюза ў судах. Пры гэтым атрымоўваецца дамагчыся не толькі аднаўлення работніка, але і выплаты яму кампенсацыі за вымушаны прагул, а ў шэрагу выпадкаў і кампенсацыі маральнай шкоды.
Напрыклад, у адной з арганізацый Гомеля наймальнік вырашыў не працягваць кантракт з работнікам. Але ў абласным пагадненні прапісана норма, згодна з якой кантракт павінен быць падоўжаны з добрасумленнымі работнікамі. У дадзеным выпадку працаўнік не меў спагнанняў, добрасумленна выконваў свае абавязкі. Таму прафсаюзы праз суд дамагліся аднаўлення яго на ранейшым працоўным месцы. Акрамя таго, наймальніка абавязалі выплаціць работніку каля 2000 рублёў.
У мінулым годзе ў некаторых выпадках прафсаюзам таксама ўдалося прадухіліць незаконнае звальненне. Акрамя таго, былі выяўленыя парушэнні парадку звальнення. У кожным выпадку прафсаюзы дабіліся справядлівага рашэння.
Напрыклад, на адным з прадпрыемстваў Брэста наймальнік планаваў перавесці 70 рабочых на 0,1 стаўкі, падштурхоўваючы работнікаў да самастойнага звальнення. З дапамогай прафсаюзных юрыстаў удалося адстаяць інтарэсы людзей і прадухіліць фактычна «схаванае скарачэнне», паведамляе sb.by [1].
Спасылкі
[1] https://www.sb.by/articles/67-nezakonno-uvolennykh-rabotnikov-za-god-vosstanovleny-na-rabote-pri-pomoshchi-profsoyuzov.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/abarona-parvou
[3] https://zviazda.by/be/tags/prafsayuzy