Двое падлеткаў затрыманы ў Віцебску па падазрэнні ў распаўсюдзе наркотыкаў, паведамляе МУС [1].
- У ходзе работы па спыненні дзейнасці інтэрнэт-крамы па продажы наркотыкаў у поле зроку аператыўнікаў трапіў 16-гадовы віцяблянін. Ён нядаўна ўладкаваўся працаваць закладчыкам наркотыкаў. У ходзе далейшых аператыўных мерапрыемстваў высветлілася, што падазраваны не толькі сам актыўна займаецца крымінальным бізнесам, але і уцягнуў у яго сваю 17-гадовую знаёмую, – праінфармавалі ў ведамстве.
Маладыя людзі падчас прагулак рабілі закладкі. Падчас чарговай вылазкі за буйной партыяй наркотыкаў у адзін з паркаў абласнога цэнтра наркотыкаў яны былі затрыманыя.
- У ходзе ператрусаў былі знойдзеныя асабліва небяспечныя наркатычныя сродкі - альфа-PVP і амфетамін. Таксама супрацоўнікамі па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі выяўленыя упакоўкі для фасоўкі дурману, а таксама спецыяльныя прыстасаванні для яго ўзважвання, – расказалі ў МУС.
Падазраваныя затрыманыя, следчымі ў дачыненні да іх распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў.
Прэв’ю: kolomna-mo.ru
Спасылкі
[1] https://vitebsk.mvd.gov.by/ru/news/2682
[2] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki