У Клічаўскім раёне пры пажары ў жылым доме загінуў 56-гадовы мужчына, паведамляе МНС [1].
Інцыдэнт адбыўся 26 лютага ў вёсцы Усохі Клічаўскага раёна. Паведамленне аб выяўленні ў жылым доме 56-гадовага загінулага гаспадара паступіла ў МНС у 14.16. Як мяркуецца, прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Абставіны гібелі мужчыны высвятляюцца.
Спасылкі
[1] http://www.mchs.gov.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/klichauski-rayon-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar