Канфлікт з удзелам дзвюх жанчын са стральбой адбыўся 26 лютага ў аўтобусе ў Санкт-Пецярбургу. У выніку інцыдэнту пенсіянерка шпіталізаваная з раненнем шчакі ў стане сярэдняй ступені цяжкасці, паведамляе БЕЛТА [1] са спасылкай на ТАСС.
Інцыдэнт адбыўся 26 лютага ў Неўскім раёне каля станцыі метро «Вуліца Дыбенкі». «Выйшаўшы з аўтобуса, 30-гадовая грамадзянка з пнеўматычнага пісталета стрэліла ў 65-гадовую апанентку. У выніку пацярпелая дастаўлена ў медыцынскую ўстанову з раненнем шчакі ў стане сярэдняй ступені цяжкасці», — распавялі ў ведамстве.
Зламысніца затрыманая і дастаўленая ў аддзяленне паліцыі. Паліцэйскія высвятляюць абставіны здарэння, вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы.
Прэв’ю: ТАСС
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/v-sankt-peterburge-passazhirka-avtobusa-vystrelila-iz-pistoleta-v-pensionerku-430580-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sankt-pecyarburg
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne