Новыя ашуканскія прыкладанні, якія прадстаўлены ў выглядзе лічбавай бонуснай карты і выманьваюць грошы, спецыялісты «Лабараторыі Касперскага» выявілі [1] ў Google Play, паведамляе [2] агенцтва «Мінск-Навіны».
У адным з мессенджеров карыстальнікам прыходзілі паведамленні пра акцыю ад вядомай гандлёвай сеткі. У паведамленні была спасылка на запампоўку ў Google Play фальшывай бонуснай карты ў выглядзе прыкладання. Для яе выкарыстання жадаючым неабходна было аформіць платную падпіску.
У рэчаіснасці дадатак аказаўся «пустышкай»: запускаючы яго, на экране гаджэта з’яўлялася карцінка з лагатыпам крамы і прапановай аформіць «бонусы». Націскаючы на яе, здзяйснялася купля і ў карыстальнікаў здымаліся грошы, аднак ніякай бонуснай карты ніхто не атрымліваў.
Вірус знаходзіўся ў больш за 20 розных праграмах. У сярэднім, у карыстальнікаў за фэйкавую падпіску спісвалі каля 21 беларускага рубля. Адно з прыкладанняў, якое нібыта належала папулярнай гандлёвай сеткі ў Расіі, усталявалі больш за 10 тыс. разоў, а агульная сума грошай, спісаных ёй, склала прыкладна 6 млн расійскіх рублёў.
Людзям было лёгка паверыць у рэальнасць прыкладанняў, бо злачынцы вельмі пераканаўчыя: выкарыстоўваюць лагатыпы вядомых кампаній, накручваюць высокія ацэнкі праграмам і каментары.
Фота doitdroid.com
Спасылкі
[1] https://www.kaspersky.ru/about/press-releases/2021_bonusnaya-karta-na-millioni-laboratoriya-kasperskogo-obnaruzhila-v-google-play-moshennicheskoe-prilozhenie-s-platnimi-podpiskami
[2] https://minsknews.by/legko-povestis-v-google-play-obnaruzhili-novoe-moshennicheskoe-prilozhenie-vymanivayushhee-dengi/
[3] https://zviazda.by/be/tags/kasperski
[4] https://zviazda.by/be/tags/groshy
[5] https://zviazda.by/be/tags/ashukancy-0