Вечарам 25 лютага ў міліцыю паступіў званок: у адным з дамоў на вуліцы Ясеніна ў Мінску напалі на 48-гадовую мясцовую жыхарку. Параненую пацярпелую знайшлі ў пад'ездзе яе суседзі. Пра гэта паведамілі [1] ў тэлеграм-канале МУС.
На месца прыбыў бліжэйшы нарад міліцыі, а пасля — следча-аператыўная група. Па гарачых слядах затрымаць датычную да злачынства асобу не ўдалося - пачалася карпатлівая праца па ўстанаўленні падазраванага.
У пошуках відавочцаў аператыўнікі крымінальнага вышуку абышлі мноства кватэр і апыталі дзясяткі людзей. Таксама былі вывучаныя запісы з камер відэаназірання. Троху больш за суткі спатрэбілася, каб знайсці зламысніка - раней неаднаразова судзімага 36-гадовага непрацуючага мінчаніна
Высветлілася, мужчына распіваў спіртное на прыпынку непадалёк ад месца злачынства. На рабаванне адважыўся імгненна, калі ўбачыў жанчыну, якая заходзіла ў пад'езд: увайшоў з ёй і паспрабаваў забраць сумку. Калі ахвяра адштурхнула нападніка і стала клікаць на дапамогу, той ударыў яе нажом у шыю і схаваўся.
Пацярпелая шпіталізавана, цяпер яе жыццю і здароўю нічога не пагражае.
Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням затрыманага і распачалі крымінальную справу за замах на забойства.
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/rabaunik
[3] https://zviazda.by/be/tags/zamah-na-zaboystva
[4] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet