Туман і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 1 сакавіка, паведамілі [1] ў Белгідрамеце.
У панядзелак будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна па паўднёвай палове краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), днём будзе без істотных ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, заходні слабы да ўмеранага.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Днём будзе 3-9 градусаў цяпла.
БелТА [2]
Спасылкі
[1] http://pogoda.by
[2] https://www.belta.by/society/view/tuman-i-gololeditsa-ozhidajutsja-v-belarusi-1-marta-430633-2021/
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore