Певень выпадкова забіў уласнага гаспадара перад птушынымі баямі ў індыйскім штаце Целангана, паведамляе ria.ru [1].
Мужчына прывёз птушку ў горад для ўдзелу ў баях. Перад пачаткам паядынку певень у спробе вырвацца ўдарыў гаспадара ў пах лязом, прымацаваным да лапы. Пацярпелага павезлі ў бальніцу, аднак ён памёр у дарозе.
Праваахоўнікі адкрылі справу аб ненаўмысным забойстве. Певень аказаўся ў паліцэйскім участку, як і рэжучыя прадметы, якія былі прымацаваныя да птушкі. Прад’яўляць яму якія-небудзь абвінавачванні ніхто не збіраецца — пеўня, датычнага да смерці чалавека, пакажуць суду, які і вызначыць лёс птушкі.
Дарэчы, пеўневыя баі забароненыя ў названым штаце, таму праблемы з законам будуць зараз ва ўдзельнікаў пеўневых баёў.
Спасылкі
[1] http://ria.ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/peven