Аператыўнікі наркакантролю Мазырскага РАУС сумесна з калегамі з крымінальнага вышуку выявілі факт захоўвання насваю, паведамляе МУС [1].
Падчас ператрусу ў адным з гаражоў быў знойдзены палімерны пакет з насваем агульнай масай каля 10 кілаграм. Забаронены тавар належаў 60-гадоваму непрацуючаму гараджаніну і прызначаўся для рэалізацыі на тэрыторыі горада.
У дачыненні да парушальніка складзены адміністрацыйны пратакол па ч. 2 арт. 16.10 КаАП Рэспублікі Беларусь.
Яму пагражае штраф у памеры ад дзесяці да сарака базавых велічыняў альбо адміністрацыйны арышт.
Спасылкі
[1] https://gomel.mvd.gov.by/ru/news/5133
[2] https://zviazda.by/be/tags/mazyr
[3] https://zviazda.by/be/tags/nasvay