Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае адмовіцца ад збору і куплі першацветаў, паведамілі [1] на сайце Мінпрыроды.
Першацвет — вельмі ўразлівыя расліны. Яны квітнеюць ўсяго некалькі тыдняў. Асноўныя працэсы, якія забяспечваюць іх выжыванне, ідуць пад зямлёй — у каранях, клубнях і цыбулінах. За невялікі час раслінам патрабуецца назапасіць пажыўныя рэчывы, неабходныя для наступнага года, паспявання і рассейвання насення. Зрываючы кветкі, мы не даем расліне сфармираваць насенне для новых пакаленняў. Акрамя таго, расліна слабее і можа загінуць.
У Беларусі расце мноства першацветаў, сярод якіх ёсць віды, уключаныя ў Чырвоную кнігу. Да іх адносяцца прастрэл лугавы і раскрыты, фіялка тваністая, мядунка вузкалістная, чарамша і іншыя віды рэдкіх і якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення раслін.
Штогадовы масавы збор першацветаў ў сакавіку-красавіку можа быць прычынай іх знікнення ў прыродзе. «Збіраючы першацвет, мы губім іх, а купляючы — заахвочваем браканьераў, — патлумачылі ў міністэрстве. — Не варта ірваць вясновыя кветкі на букеты, лепш любавацца імі ў натуральным асяроддзі і захаваць прыгажосць прыроды для будучых пакаленняў. Адмова купляць кветкі, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, дасць ім шанец квітнець кожную вясну».
Збор і перасадка дзікарослых раслін, уключаных у Чырвоную кнігу, у Беларусі забароненыя. Парушальнікі прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, ім пагражаюць штрафы.
Спасылкі
[1] https://minpriroda.gov.by/ru/news-ru/view/minprirody-prizyvaet-otkazatsja-ot-sbora-i-pokupki-pervotsvetov-2733/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-pryrodnyh-resursau-i-ahovy-navakolnaga-asyaroddzya
[3] https://zviazda.by/be/tags/pershacvet