Сустрэча паміж салігорскім «Шахцёрам» і барысаўскім БАТЭ на стадыёне футбольнага клуба «Мінск» за Суперкубак Беларусі пройдзе пры аншлагу, паведамілі ў Беларускай федэрацыі футбола.
Умяшчальнасць стадыёна ФК «Мінск» складае 3 000 гледачоў. З улікам эпідэмічнай абстаноўкі ў продаж паступіла 1 500 квіткоў. Усе яны раскуплены. Паядынак пачнецца ў 19:00. Прамую трансляцыю матчу можна будзе назіраць на сайце АБФФ, у эфіры тэлеканала «Яснае ТБ», а таксама на тэлеканале «Беларусь 5».
У Доме футбола прэзентавалі абноўлены трафей. Яго змогуць убачыць заўзятары падчас матчу «Шахцёра» і БАТЭ. У 2020 г. Суперкубак і Кубак Беларусі атрымалі новае афармленне.
Матчам за Суперкубак адкрываецца новы футбольны сезон у краіне.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/superkubak