У Гарадскім садзе зараз манціруецца кампазіцыя ў выглядзе аграмаднай васьмёркі — паведамляе ў тэлеграм-канале старшыня гарвыканкама Аляксандр РАГАЧУК.
Васьмёрка, упрыгожаная кветкамі, застанецца ў парку ў якасці аднаго з элементаў і будзе нагадваць пра жаночае свята ў любую пару года. Так прынамсі вырашылі мужчыны-камунальнікі. Гэтая кампазіцыя абяцае стаць папулярнай фотазонай, асабліва ў бліжэйшыя святочныя дні.
Ну а галоўны атрыбут свята — жывыя кветкі — можна будзе купіць пачынаючы з 5 сакавіка на 70 пляцоўках ва ўсіх раёнах горада. Падрыхтаваны да рэалізацыі 47 відаў цюльпанаў, гіяцынты, крокусы, прымулы, цыкламены, ранункулюсы, — усе названыя кветкі вырашчаны ў Брэсце. Усяго ж на кветкавых кірмашах прадукцыю прапануюць каля 400 гандляроў.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Фота з тэлеграм-канала Аляксандра Рагачука
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/brest
[2] https://zviazda.by/be/tags/8-sakavika-0