У 2020 годзе службай занятасці субсідыі на арганізацыю прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці прадастаўлены 1629 беспрацоўным на суму 4,7 млн.рублёў, паведамілі [1] ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Атрыманая субсідыя накіравана на арганізацыю:
Пры гэтым прыватнае унітарнае прадпрыемства арганізавалі 10 беспрацоўных, сялянская (фермерская) гаспадарка — 5 чалавек.
З ліку беспрацоўных, якія атрымалі субсідыю, 1249 чалавек прайшлі навучанне асновам прадпрымальніцкай дзейнасці (76,7 працэнта ад тых, якія атрымалі фінансавую падтрымку).
У арганізацыі самазанятасці аказана падтрымка 16 беспрацоўным грамадзянам, упершыню якія шукаюць працу ва ўзросце да 21 года, і 49 грамадзянам, якія маюць інваліднасць.
У 2020 годзе аказана падтрымка 724 беспрацоўным жанчынам для арганізацыі ўласнай справы (44,4% ад агульнай колькасці), у тым ліку для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці — 586 жанчынам, рамеснай дзейнасці — 131 жанчыне, арганізацыі дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму — 7 беспрацоўным жанчынам .
Асноўнымі відамі прадпрымальніцкай дзейнасці, якія арганізуюцца беспрацоўнымі, з’яўляюцца:
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] http://www.mintrud.gov.by/ru/news_ru/view/-v-2020-godu-subsidiju-na-organizatsiju-sobstvennogodela-poluchili-bolee-1600-bezrabotnyx-na-summu-47-mlnrublej_3898/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bespracoue
[3] https://zviazda.by/be/tags/subsidyi