Конкурс «Хатка для птушак» у першы дзень вясны абвясціў магілёўскі парк у Падніколлі. Лепшым будаўнікам шпакоўняў уручаць грашовыя прызы і дыпломы, паведамілі [1] на сайце тэлерыдыёкампаніі «Магілёў».
Удзельнікамі могуць стаць жыхары абласнога цэнтра любога ўзросту. Для гэтага трэба сваімі рукамі змайстраваць для птушак экалагічны домік і на працягу сакавіка падаць яго на суд журы, паведаміў начальнік участка парку ў Падніколле Юрый Макацарыя.
Шпакоўні будуць ацэньваць па некалькіх крытэрыях: функцыянальнасць, акуратнасць выканання, мастацка-эстэтычнае ўспрыманне і арыгінальнасць творчага рашэння. А яшчэ домік павінен адказваць стандартам жылля для птушак: матэрыял вырабу — драўніна лісцяных парод. Дапускаецца ўпрыгожванне дэкаратыўнымі элементамі. Гатовы домік павінен мець усе неабходныя прыстасаванні, каб яго можна было надзейна замацаваць на дрэве пры дапамозе вяровак.
1 красавіка — у Міжнародны дзень птушак — падвядуць вынікі конкурсу «Хатка для птушак» і арганізуюць выставу работ на цэнтральнай алеі. Пасля шпакоўні размесцяць на тэрыторыі парку.
Спасылкі
[1] https://www.tvrmogilev.by/ru/news/region/v-mogileve-startoval-konkurs-na-luchshij-skorechnik.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[3] https://zviazda.by/be/tags/shpakounya
[4] https://zviazda.by/be/tags/konkurs