З пачатку бягучага года на адзінай інфармацыйнай пляцоўцы http://e-vacancy.by прайшло ўжо 60 электронных кірмашоў вакансій, паведамілі БЕЛТА [1] ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
У іх удзельнічалі 315 наймальнікаў рэспублікі, якія заявілі амаль 15 тыс. вакансій.
«Паводле папярэдніх вынікаў электронных кірмашоў вакансій, каля 600 суіскальнікаў у інтэрактыўным рэжыме пагутарылі з патэнцыяльнымі наймальнікамі або накіравалі свае рэзюмэ для разгляду. У цэлым электронны рэсурс наведалі 7,6 тыс. чалавек», — дадалі ў Мінпрацы.
Актуальныя прапановы аб працаўладкаванні даступныя для прагляду ў агульнарэспубліканскім банку вакансій.
Прэв’ю: espanarusa.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/s-nachala-goda-sostojalos-uzhe-60-elektronnyh-jarmarok-vakansij-431122-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vakansiya