У жыллёвым комплексе «Зялёная гавань», што пад Мінскам, пабудуюць першы шматкватэрны дом з гатовых камплектаў апошняга пакалення. Усе элементы будуць выраблены на заводзе жалезабетонных канструкцый «СБК», а затым сабраныя разам па прынцыпе канструктара. Праект унікальны: планіроўкі і многія рашэнні былі адаптаваны пад індывідуальныя патрабаванні забудоўшчыка.
Новы сіціхаус будзе ўключаць тры пад'езды рознай вышыні — ад трох да пяці паверхаў, і стане першым домам, цалкам сабраным з жалезабетонных канструкцый уласнай вытворчасці. Першы паверх зоймуць кватэры з адкрытымі тэрасамі. Дах дома будзе эксплуатавацца, каб жыхары маглі збірацца летнімі вечарамі і бавіць час з суседзямі.
«У гэтага дома няма аналагаў — магчымасці завода дазваляюць нам увасабляць нестандартныя ідэі і ўзводзіць сучасныя будынкі еўрапейскага класа. Сіціхаус у «Зялёнай гавані» быў распрацаваны менш чым за год. Ён вызначаецца як сваёй архітэктурай, фасаднымі рашэннямі, так і новымі планіроўкамі. Камплекты будуць выраблены на заводзе, дастаўлены на будоўлю і сабраны ў гатовы дом. Такім спосабам мы можам узводзіць дамы ў кароткія тэрміны, а пры праектаванні распрацоўваць канфігурацыю дома і планіровачныя рашэнні пад індывідуальныя задачы заказчыка, што не рэалізуюць іншыя гульцы рынку», — адзначаюць на заводзе «Сучасныя бетонныя канструкцыі» (СБК).
Планіровачныя рашэнні ў доме адпавядаюць сучасным запытам і актуальным тэндэнцыям на рынку нерухомасці. Кватэры даступныя як без адстройвання, так і з гатовым інтэр'ерам. На выбар — скандынаўскі хюге або еўрапейскі мінімалізм. У адстройванне таксама ўваходзіць сістэма «Разумны дом» — набор элементаў, якія аўтаматычна кантралююць розныя працэсы ў кватэры і дазваляюць кіраваць імі аддалена.
Сіціхаусы — гэта дамы вышынёй ад чатырох да сямі паверхаў, якія створаны для тых, хто даўно марыць пра жыццё на прыродзе, але не гатовы адмовіцца ад гарадскога фармату.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/zhyllyo
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhyllyo