Беларуская міліцыя гатовая да любых выклікаў і пагроз, заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, адказваючы на пытанне пра гатоўнасць міліцыі да магчымых акцый пратэсту ў вясновы перыяд, перадае БЕЛТА [3].
«Беларуская міліцыя ўжо паказала, што мы гатовыя да любых выклікаў і пагроз, — сказаў Іван Кубракоў. — Хачу ўсім сказаць, што галоўная задача міліцыі і асноўная праца супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, на самай справе, не бачная. Не проста так раскрываюцца злачынствы — гэта карпатлівая, штодзённая праца. Таму і тут мы ўжо працуем на прафілактыку».
Міністр дадаў: «Мы ведаем людзей, якія заклікаюць. Памятаеце, калі на Усебеларускі сход спрабавалі таксама некаторыя заклікаць на вуліцу, зладзіць хаос. Усе гэтыя людзі былі ўсталяваныя, затрыманыя і прыцягнутыя да ўстаноўленай законам адказнасці».
Сёння Іван Кубракоў прыняў удзел ва ўрачыстым рытуале ўскладання вянкоў да помніка супрацоўнікам АУС і ваеннаслужачым унутраных войскаў, якія загінулі пры выкананні службовага і воінскага доўгу.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[3] http://belta.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kubrakou