Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча з днём нараджэння, паведамілі [1]ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
«Сярод сучасных палітычных дзеячаў вас вылучаюць такія адметныя рысы, як настойлівасць у абароне нацыянальных інтарэсаў, прынцыповасць, дальнабачнасць і патрыятызм. Падтрымка мільёнаў грамадзян Сербіі сведчыць аб рэзультатыўнасці палітычнага курсу на ўмацаванне эканамічнага патэнцыялу краіны, абарону яе тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту, дасягненне прагрэсу ва ўмовах сур’ёзных глабальных выпрабаванняў», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Мінск надае вялікае значэнне далейшаму істотнаму паглыбленню брацкіх стасункаў з Белградам. «Лічу, што больш актыўнае двухбаковае супрацоўніцтва будзе спрыяць устойліваму развіццю Беларусі і Сербіі ў складаных абставінах і адказваць надзеям жыхароў нашых дзяржаў, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Разлічваю на вашу асабістую ўвагу да падтрымання міждзяржаўнага дыялогу на ўсіх узроўнях. Буду рады вітаць вас на гасціннай беларускай зямлі ў любы зручны час, каб працягнуць нашы змястоўныя перамовы па шырокаму спектру пытанняў».
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-vuchych