Беларусь не парушае сваіх абавязацельстваў перад партнёрамі па еўразійскай інтэграцыі ў частцы выкарыстання асартыментных пералікаў тавараў, паведамляе БЕЛТА [1]. МАРГ пракаментаваў рашэнне Калегіі ЕЭК «Аб выкананні Рэспублікай Беларусь абавязацельстваў у рамках функцыянавання ўнутранага рынку Еўразійскага эканамічнага саюза»
Згодна з рашэннем, абавязковае ўключэнне беларускіх тавараў у асартыментныя пералікі, якія прадугледжаны заканадаўствам для гандлёвых аб’ектаў, прызнана перашкодай на ўнутраным рынку Еўразійскага эканамічнага саюза, паколькі парушае нормы Пратакола аб гандлі паслугамі, заснаванні, дзейнасці і ажыццяўленні інвестыцый (дадатак № 16 да Дамовы аб ЕАЭС).
У МАРГ назвалі падставы, па якіх не згодныя з дадзеным рашэннем ЕЭК.
Так, норма па вядзенні асартыментных пералікаў тавараў была ўведзена да падпісання Дамовы аб ЕАЭС і накіравана на рэгуляванне дзейнасці суб’ектаў гаспадарання, якія прадстаўляюць паслугі рознічнага гандлю на тэрыторыі краіны, а таксама на забеспячэнне харчовай бяспекі Беларусі і правоў спажыўцоў на гарантаваную наяўнасць у продажы шырокага асартыменту тавараў, у тым ліку сацыяльна значных. Асабліва гэта актуальна для гандлю ў сельскай мясцовасці, дзе ў пакупніка павінен быць выбар тавараў, бо часцяком у населеным пункце можа быць толькі адзін магазін або аўтамагазін.
Норма ўжываецца ў роўнай ступені як да замежных, так і да айчынных суб’ектаў гаспадарання (г.зн. на недыскрымінацыйнай аснове), такім чынам забяспечана выкананне прадастаўлення замежным пастаўшчыкам паслуг нацыянальнага рэжыму.
Усталяванне асартыментных пералікаў не з’яўляецца перашкодай свабоднага руху тавараў у рамках функцыянавання ўнутранага рынку саюза, паколькі асартыментныя пералікі не прадугледжваюць ўказанні канкрэтнага пастаўшчыка. Таксама суб’ект гандлю можа выбраць любога пастаўшчыка ў залежнасці ад сваёй асартыментнай палітыкі, як беларускага, так і пастаўшчыка з краін ЕАЭС, з замежных дзяржаў, і рэалізоўваць яго тавары. Гэта вырашаецца ў рамках дагаворных адносін суб’ектаў гаспадарання.
Акрамя таго, у МАРГ нагадалі, што асартыментныя пералікі не прадугледжваюць ніякіх працэнтных паказчыкаў, у тым ліку па долі продажу якіх-небудзь тавараў. Статыстыка паказваюць, што за час дзеяння дадзенай нормы рост імпарту спажывецкіх тавараў у Беларусь склаў 29,3%, з краін ЕАЭС — 28,8%, у тым ліку з Расійскай Федэрацыі — 35,2%.
«У адносінах да асобаў краін ЕАЭС, а таксама асоб, заснаваных імі, ніякіх дыскрымінацыйных патрабаванняў у якасці умоў у сувязі з установай і (або) дзейнасцю (у дадзеным выпадку арганізацыяй прадастаўлення паслугі рознічнага гандлю) аб закупцы або выкарыстанні айчынных тавараў або паслуг асартыментныя пералікі гандлёвых аб’ектаў не прадугледжваюць. паводле нормаў Палажэння аб парадку распрацоўкі і зацвярджэння асартыментнага пераліку, зацверджанага пастановай Саўміна ад 22 лiпеня 2014 года № 703, асартыментны пералік не патрабуецца ў гандлёвых аб’ектах па продажы нацыянальных тавараў адной краіны, створаных у адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі і (або) міжнароднымі абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь суб’ектамі гандлю, якія з’яўляюцца прадстаўніцтвамі на тэрыторыі Беларусі замежных юрыдычных асоб і замежных арганізацый, створаных у адпаведнасці з заканадаўствам замежных дзяржаў. Нягледзячы на палажэнні артыкула 28 Дамовы аб ЕАЭС, у праве саюза не прадугледжаны спецыяльныя палажэнні аб неабходнасці прадастаўлення нацыянальнага рэжыму ў дачыненні да тавараў», - распавялі ў прэс-службе.
Такім чынам, што да функцыянавання ўнутранага рынку тавараў у ЕАЭС, Беларусь не парушае сваіх абавязацельстваў перад партнёрамі па еўразійскай інтэграцыі ў частцы прымянення асартыментных пералікаў тавараў. «У сувязі з гэтым у цяперашні час у рамках права саюза міністэрствам ініцыюецца адмена прынятага рашэння», — рэзюмавалі ў МАРГ.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/mart-belarus-ne-narushaet-svoih-objazatelstv-po-primeneniju-assortimentnyh-perechnej-tovarov-431512-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/marg