У Беларусі ў гэтым годзе з’явіцца экспартнае агенцтва. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар падчас пасяджэння калегіі ведамства, перадае [1] БЕЛТА.
«На аснове прапаноў Мінэканомікі разгорнута работа па стварэнні экспартнага агенцтва. Гэта паўнавартаснае „адно акно“ па пытаннях фінансавай і нефінансавай падтрымкі экспарцёраў. У гэтым годзе агенцтва абавязкова павінна запрацаваць на поўную моц. Мы акажам усю неабходную метадалагічную дапамогу», — сказаў Юрый Чабатар.
Нядаўна быў прыняты ўказ № 39, які прадугледжвае павышэнне прывабнасці і даступнасці механізму падтрымкі экспарту беларускай прадукцыі. У прыватнасці, адменена мінімальная сума прадастаўлення экспартных крэдытаў, пашыраны спіс банкаў і страхавых арганізацый, якія працуюць з экспарцёрамі. «Галоўнае, каб гэтыя інструменты зарабілі без збояў і затрымак. У бліжэйшыя некалькі месяцаў мы праманіторым сітуацыю, паглядзім, ці сапраўды новыя банкі ўключыліся ў працу», — адзначыў першы намеснік міністра.
Прэв’ю: sb.by
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/eksportnoe-agentstvo-pojavitsja-v-belarusi-v-etom-godu-431524-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/yuryy-chabatar
[3] https://zviazda.by/be/tags/minekanomiki