Гэтай вясной аэрофлот «Белавія» папоўняць чатыры новыя самалёта. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь-1» распавёў [1] генеральны дырэктар авіякампаніі Ігар Чаргінец.
У ліку навінак беларускай кампаніі дзве мадэлі Embraer-195-E2 — самалёты найноўшага пакалення.
— У свеце няма больш сучаснага самалёта. Гэтай вясной мы возьмем два такія. Таксама мы пачынаем новую для нас праграму — абнаўленне флоту самалётаў Boeing-737-8. Гэта таксама самалёты новага пакалення — эканамічныя, экалагічныя, больш зручныя для пасажыраў, — адзначыў Ігар Чаргінец.
Пры гэтым да канца года плануецца вывесці менш эфектыўныя лайнеры са складу флоту.
Прэв’ю: minsknews.by
Спасылкі
[1] https://www.tvr.by/news/obshchestvo/intervyu_s_gendirektorom_aviakompanii_belavia/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaviya-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/embraer
[4] https://zviazda.by/be/tags/boeing-0