Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС з 30-годдзем з дня яго стварэння. Пра гэта паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ад найбуйнейшай тэхнагеннай аварыі ў гісторыі чалавецтва Беларусь пацярпела больш за ўсіх. Але за гэтыя гады праведзена каласальная работа: тэрыторыі абеззаражана, людзі пераселеныя з небяспечнай зоны, забяспечаны жыллём, працай і медыцынскім абслугоўваннем.
«Для гэтых мэтаў сфармаваная заканадаўчая база, утвораны навукова-даследчыя і лячэбныя ўстановы, наладжана міжнароднае супрацоўніцтва. Дзясяткі тысяч дзяцей змаглі атрымаць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу ў створаных рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтрах», — гаворыцца ў віншаванні.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, эфектыўная рэалізацыя дзяржаўных праграм па пераадоленню наступстваў чарнобыльскай аварыі дазволіла адрадзіць эканоміку пацярпелых рэгіёнаў.
«Дасягнутыя вынікі — бясспрэчная заслуга ўсяго вашага калектыву — людзей, шчыра адданых сваёй справе. Каб цалкам аднавіць гэтыя землі, трэба будзе яшчэ шмат чаго зрабіць. Упэўнены, вы справіцеся і з гэтай задачай», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events/pozdravlenie-rabotnikam-i-veteranam-departamenta-po-likvidacii-posledstviy-katastrofy-na-chernobylskoy-aes
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne