Беларуская спартсменка Ірына Жук выйграла бронзу на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканнях, які праходзіць у Торуні (Польшча), перадае [1] БелТА.
Беларуска, якая выступае ў спаборніцтвах па скачках з шастом, скарыла вышыню 4 м 65 см. Яна падзяліла бронзу з брытанкай Холі Брэдшоў, якая паказала аналагічны вынік.
Чэмпіёнкай Еўропы тут стала шаставічка са Швейцарыі Ангеліка Мозэр з персанальным рэкордам — 4 м 75 см. Срэбра заваявала славенка Ціна Шутэй — 4 м 70 см. Так высока балканская спартсменка ў гэтым сезоне яшчэ не скакала.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/beloruska-irina-zhuk-vyigrala-bronzu-na-che-po-legkoj-atletike-v-pomeschenii-431611-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/legkaya-atletyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/iryna-zhuk