У Шклоўскім раёне днём 7 сакавіка адбылася сур'ёзная аварыя - мікрааўтобус урэзаўся ў цягач, паведамляе БЕЛТА [1] са спасылкай на ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Паблізу вёскі Локуці 36-гадовы жыхар Магілёва, кіруючы мікрааўтобусам Mercedes Sprinter, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з седлавым цягачом DAF.
У выніку ДТЗ кіроўца Mercedes памёр на месцы, а яго 31-гадовая пасажырка з траўмамі шпіталізавана.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-shklovskom-rajone-mikroavtobus-vrezalsja-v-tjagach-est-zhertva-431696-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/shklouski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz