Перадгісторыя пытання наступная. На шостым Усебеларускім народным сходзе атрымала падтрымку прапанова Савета Рэспублікі і Маладзёжнага савета (парламента) аб з'яўленні сістэмы падтрымкі стваральных ініцыятыў грамадзянскай супольнасці, накіраваных на вырашэнне канкрэтных сацыяльна-эканамічных праблем, павышэнне якасці жыцця людзей, садзейнічанне найбольш поўнаму раскрыццю творчага патэнцыялу моладзі.
— У бягучым годзе фінансаваць такія праекты ўяўляецца мэтазгодным за кошт рэсурсаў Банка развіцця Рэспублікі Беларусь. У рамках аказання спонсарскай дапамогі Банк можа даць сродкі як мясцовым органам улады, так і, напрыклад, рэспубліканскаму саюзу грамадскіх аб'яднанняў «Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый», які знаходзіцца пад патранажам Міністэрства адукацыі, — адзначыла старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Таццяна РУНЕЦ.
Разам з тым сенатар звярнула ўвагу на тое, што рэалізацыя грамадзянскіх ініцыятыў павінна непасрэдна падтрымлівацца і за кошт бюджэтных сродкаў. Таму пачынаючы з 2022 года прапануецца распрацаваць механізм фінансавання праектаў, які прадугледжвае ў тым ліку выдзяленне сродкаў з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, і надаць яму належны прававы статус. Для гэтага, кажа старшыня профільнай камісіі, спатрэбіцца карэкціроўка законаў «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі», «Аб дзяржаўнай падтрымцы маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў у Рэспубліцы Беларусь», іншых актаў заканадаўства.
Са свайго боку Савет Рэспублікі гатовы забяспечыць каардынацыю гэтай дзейнасці.
Вольга АНУФРЫЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/volga-anufryeva
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/parlament
[4] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-runec
[5] https://zviazda.by/be/tags/volga-anufryeva
[6] https://zviazda.by/be/tags/pastayannaya-kamisiya-saveta-respubliki-nacyyanalnaga-shodu
[7] https://zviazda.by/be/tags/pastayannay-kamisii-pa-ekanomicy
[8] https://zviazda.by/be/tags/byudzhece-i-finansah