У Шанхаі праходзіць Першае Шанхайскае ЭКСПА індустрыі турызму «Tourism Plus Shanghai 2021», перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Выставачная плошча складае 600 тысяч кв. метраў. У рамках мерапрыемства арганізавана чатыры выставы, каля 100 форумаў і самітаў, а таксама 29 конкурсаў і цырымоній узнагароджання. У мерапрыемстве прымаюць удзел звыш 5 тысяч экспанентаў. Чакаецца, што яго наведаюць каля 400 тысяч чалавек.
Кіраўнік гарадскога ўпраўлення культуры і турызму Фан Шычжун на цырымоніі адкрыцця ЭКСПА адзначыў, што Шанхай ажыццявіць план па развіцці сваёй турыстычнай індустрыі за кошт стварэння шэрагу курортаў сусветнага класа і высакаякасных турыстычных прадуктаў. Мегаполіс таксама паскорыць лічбавую трансфармацыю сваёй культурна-турыстычнай індустрыі і павысіць узровень абслугоўвання, каб стаць сусветна вядомым турыстычным горадам.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya