«Як паказаў аналіз прапаноў і зваротаў, якія паступілі, а таксама вынікі абмеркаванняў на дыялогавых пляцоўках, на сёння ёсць ключавыя пытанні, якія вельмі цікавяць членаў нашага грамадства, і, натуральна, яны падлягаюць дбайнаму аналізу, паколькі Канстытуцыя — светапоглядны дакумент, і асноўныя палажэнні заканадаўства рэалізуюцца на яе падставе. Гэта пытанні, якія ўзнімаліся ў зваротах з самых розных сфер жыцця: сям'і, узаемаадносін асобы і дзяржавы, прававой абароны чалавека, пытанні ўласнасці, працаўладкавання, абароны замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. Гэта такі комплексны погляд на сённяшняе жыццё, якім яно павінна быць заўтра».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert