Гэтыя кветкі — адзін з нацыянальных сімвалаў Паднябеснай. 39-ы Кітайскі фестываль півоняў праходзіць у горадзе Лаян, што ў правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай), перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Гэтыя кветкі вырошчваюць у гэтых мясцінах цягам больш чым 1500 гадоў. Фестываль будзе доўжыцца да 10 мая, прапаноўваючы візуальныя святочныя мерапрыемствы праз розныя анлайн- і афлайн-мерапрыемствы, паведаміла прэс-канцылярыя правінцыйнага ўрада.
У больш чым двух дзясятках півонявых садах горада пройдуць адмысловыя імпрэзы, шоў ліхтароў і кветкавыя парады, а таксама конкурсы кветкавых кампазіцый і паэтычныя вечарыны, тэмай якіх будуць півоні.
З 10 па 11 красавіка будзе праходзіць буйнамаштабная 24-гадзінная анлайн-трансляцыя ў прамым эфіры з удзелам інтэрнэту і тэлебачання, прысвечаная півонявай культуры і індустрыі, звязанай з гэтымі кветкамі.
Як вядома, півоня займае асаблівае месца ў кітайскай культуры. Яна па праве лічыцца адным з нацыянальных сімвалаў. Півоня — кветка імператараў (пачынаючы з дынастыі Тан (618–907 гады) і аж да апошняга імператара дынастыі Цын (кіраваў да 1924-га).
Прэв'ю: travelcalendar.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya