Андрэй РАМАШКА, начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі:
«Выдаткі на аказанне жыллёва-камунальных паслуг у будучай пяцігодцы будуць зніжацца, як і цяпер, — шляхам скарачэння выдаткаў на паліўна-энергетычныя рэсурсы, выканання энергазберагальных мерапрыемстваў, памяншэння страт цеплавой энергіі, страт і няўлічаных выдаткаў вады, аптымізацыі колькасці работнікаў, а таксама іншых арганізацыйных і тэхнічных мер. Эканамічным механізмам стымулявання па-ранейшаму будзе планаванне і фінансаванне дзейнасці арганізацый ЖКГ па планава-разліковых цэнах».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert